Главная » Cultura » Канал Культура (Минск)

Канал Культура (Минск)

Канал Культура (Минск)
3.8 (75%) 4 оценили

Канал “Культура” Беларускага радыё стаў першай у Беларусі спецыялізаванай радыёстанцыяй. Асноўная мова вяшчання – беларуская. Мэтавая аўдыторыя канала – людзі, якія цікавяцца нацыянальнымі і сусветнымі культурнымі дасягненнямі, а таксама хочуць быць у курсе апошніх падзей у свеце мастацтва. Дэвіз – “Мы выбіраем вечныя каштоўнасці”.
Канал пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 года і адразу вылучыўся са шматгалосся эфірнай прасторы як радыё для інтэлектуалаў. Канал “Культура” пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з місіяй – ідэнтыфікацыя нацыянальнай культуры ў кантэксце сусветнай.
Супрацоўнікі радыёстанцыі стараюцца ахапіць усе бакі шматграннага паняцця “культура”, таму кожны новы сезон тэматычная палітра становіцца больш насычанай. Слухачы канала “Культура” знаёмяцца з лепшымі ўзорамі літаратуры, народнай, класічнай і сучаснай музыкі. Журналісты рыхтуюць рэпартажы з вернісажаў, тэатральных прэм’ер, навуковых лабараторый і аўдыторый ВНУ. У эфіры канала выступаюць культуролагі, гісторыкі і мастацтвазнаўцы.
Запісы канцэртаў з Вялікай студыі Дома радыё, Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра Беларусі канал “Культура” рэгулярна накіроўвае ў сусветны абменны канцэртны фонд, арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Лепшыя беларускія канцэрты становяцца даступнымі меламанам з 73 краін свету, якія, як і Белтэлерадыёкампанія, з’яўляюцца членамі ЕВС. У сваю чаргу, канал “Культура” знаёміць беларускіх аматараў музыкі з апошнімі замежнымі музычнымі падзеямі.
Канал “Культура” гучыць кругласутачна на частотах УКВ, у інтэрнэце і ў FM-дыяпазоне:
Мінск — 102,9 FM
Брэст — 88,5 FM
Віцебск — 99,3 FM
Гомель — 91,5 FM
Гродна — 95,0 FM
Магілёў — 99,1 FM

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Другие станции с этой категории